Ўільям Д'юсбэры | |
William Duesbury | |
Сылюэт Ўільяма Д'юсбэры | |
Род дзейнасьці | адмысловец па рабоце з эмальлю, антрэпрэнэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 верасьня 1725 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | лістапад 1786 |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Занятак | прадпрымальнік, маляр |
Жонка | Сара Джэймз |
Дзеці | Ўільям Д'юсбэры II |
Ўільям Д’юсбэры (па-ангельску: William Duesbury; 7 верасьня 1725 — 1786) — адмысловец па рабоце з эмальлю і брытанскі антрэпрэнэр XVIII стагодзьдзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хол[1].
Ўільям Д’юсбэры нарадзіўся 7 верасьня 1725 году[1]. Ужо каля 1742 працаваў з эмальлю ў Лёндане, дзе заставаўся да 1753 году. Пазьней, у 1754—1755 гг. жыў і працаваў у Лонгтан Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе накапіўшы дастаткова грошай, па азнаямленьні зь вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іхнімі вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынггэм Роўд. Гэты праект фундавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафэр Гіт[2]. Таксама сваім досьведам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Пляншэ. У 1789 годзе пасьля банкруцтва Гітаў узяў бізнэс цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786 году, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Ўільяму Д’юсбэры II[3].
Ўільям Д’юсбэры быў сябрам Філязофскага таварыства Дэрбі[4].
Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Д'юсбэры, выстаўлена ў шэрагу музэяў — такіх, як Музэй Вікторыі і Альбэрта і Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі[5]