Ўільям Сомэрсэт Моэм | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 студзеня 1874[1][2][3][…] |
Памёр | 16 сьнежня 1965[4][1][2][…] (91 год) |
Бацькі | Робэрт Орманд Моэм[d][6] Эдыт Мэры Снэл[d][6] |
Сужэнец | Сыры Моэм[d][7] |
Дзеці | Мэры Элізабэт Моэм[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, навэліст, лекар-пісьменьнік, сцэнарыст, празаік, літаратурны крытык, выведнік, пісьменьнік, лекар |
Гады творчасьці | з 1897 |
Мова | ангельская мова[8][9] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ўільям Сомэрсэт Моэм (па-ангельску: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж — 16 сьнежня 1965) — ангельскі пісьменьнік.
Вучыўся ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, атрымаў мэдычную адукацыю ў Лёндане.
Першы раман «Ліза з Ламбэта» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасьць пісьменьніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхаваньня» «Цяжар страсьцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленьне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасьці і творцы, яго ўзаемаадносінаў з соцыюмам, маральна-этычныя пытаньні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатар» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навэлі (зборнікі «Трапятаньне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мэмуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжаньня» (1959). Яго творчай манеры ўласьцівы тонкі псыхалягізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.
Асобныя яго творы экранізаваныя.
На беларускую мову навелі У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |