Ўільям Шатнэр | |
William Shatner | |
Імя пры нараджэньні | Ўільям Алан Шатнэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1931 (93 гады) |
Месца нараджэньня | Манрэаль, Квэбэк, Канада |
Грамадзянства | Канада |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сцэнарыст, кінарэжысэр, кінапрадусар |
Гады дзейнасьці | 1950 — наш час |
Дзеці | Melanie Shatner[d], Lisabeth Shatner[d] і Leslie Carol Shatner[d] |
Узнагароды | «Эмі» (2004, 2005) «Залаты глёбус» (2005) |
IMDb | ID nm0000638 |
Сайт | williamshatner.com (анг.) |
Ўі́льям Ша́тнэр (па-ангельску: William Shatner; нарадзіўся 22 сакавіка 1931 году, Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада)[1] — канадзкі актор і пісьменьнік. Стаў вядомы ва ўсім сьвеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймза Тыбэрыя Кірка, капітана зоркалёту «Энтэрпрайз» у сэрыялах «Зорны шлях» (1966—1969), «Зорны шлях» (анімацыйны) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шатнэр напісаў сэрыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусьвет «Зорнага шляху». Ён напісаў сэрыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачаньня.
Шатнэр таксама іграў галоўную ролю дасьведчанага сяржанта паліцыі ў тэлесэрыяле «Ці Джэй Гукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадусар, рэжысэр і рэклямнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глёбус». У 2009 годзе Шатнэр агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона ў мультсэрыяле «Гавоны»[2].
Першыя два шлюбы Ўільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дачок) і Марсі Лафэрці Шатнэр, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нэрын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацьверты раз з Элізабэт Мартын.