Ўітэнагемот (па-ангельску: witenagemot, witan) — нацыянальны сход у англасаксонскі пэрыяд гісторыі Ангельшчыны. Ўітэнагемот прадстаўляў інтарэсы англасаксонскага панства й духавенства й меў нарадныя функцыі пры каралі. Гэты орган лічыцца папярэднікам ангельскага парлямэнту. Інстытут ўітэнагемоту ўзьнік у VII стагодзьдзі й напрацягу наступных чатырохсот гадоў усе пытаньні аб дзяржаўнай палітыкі вырашаліся каралём толькі пры згодзе сходу.
Назва «Ўітэнагемот» на англасаксонскай мове азначала «сход мудрых людзей». Гэты орган, верагодна, паўстаў са старажытнагерманскага інстытуту племянных народных сходаў, пазьней трансфармаваўся ў сход найбольш уплывовых асобаў краіны (вайскоўства, духавенства й арыстакратыі). Такія сходы існавалі ўва ўсіх англасаксонскіх каралеўствах Брытаніі, а пасьля аб’яднаньня краіны пад уладай ўэсэкскай дынастыі ў IX стагодзьдзі, ўэсэкскі ўітэнагемот набыў агульнаангельскі характар. Тым не менш, рэгіянальныя саветы ў Нартумбрыі й Мэрсіі, відаць, зьбіраліся да 1065 году.
Ўітэнагемот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |