АЕК Атэны | |
Поўная назва | па-грэцку: Αθλητική Ένωσις Κωνσταντινουπόλεως Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία |
---|---|
Заснаваны | 13 красавіка 1924 |
Горад | Атэны, Грэцыя |
Стадыён |
Алімпійскі Умяшчальнасьць: 69 618 |
Прэзыдэнт | Марыяс Іліёпуляс[d] |
Кіраўнік | Марыяс Іліёпуляс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы aekfc.gr (грэцк.) (анг.) |
АЕК (па-грэцку: AEK) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў, але які фактычна базуецца ў прадмесьці Нэа-Філядэльфія. Заснаваны ў 1924 годзе грэцкімі ўцекачамі з Канстантынопалю пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў. AEK — адзін з трох самых пасьпяховых клюбаў у грэцкім футболе поруч з «Алімпіякосам» і «Панатынаікосам». 13-разовы чэмпіён Грэцыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі.
Да Першай сусьветнай вайны грэкі мелі цэлы шэраг спартовых клюбаў у Канстантынопалі, якія нават дамінавалі ў спартовых спаборніцтвах. Па Першай сусьветнай вайне, калі ў горадзе былі расквартаваныя францускія і ангельскія войскі, грэцкія клюбы рэгулярна бралі ўдзел у спаборніцтвах супраць сфармаваных з замежных войскаў камандамі. Адным з самых пасьпяховых тых клюбаў была каманда «Эрміс». Клюб яшчэ ў 1875 годзе быў закладзены грэцкай супольнасьцю Галяты, і з 1880-х гадоў быў вядомы пад назвай «Пэра». Менавіта прадстаўнікі гэтага клюбу ды шэрагу іншых пазьней, пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў, ужо ў Атэнах заклалі новы клюб, які атрымаў назву АЕК. Новы футбольны клюб хутка здабыў папулярнасьць у 1920-я гады, у тым ліку дзякуючы канстантынопальскім уцекачам, палітычным сувязям і заможным сябрам клюбнай рады. Ня маючы ўласнай футбольнай пляцоўкі, AEK большасьць сваіх першых матчаў ладзіў у розных месцах вакол Атэнаў. Першым прэзыдэнтам AEKа быў абраны Канстантынас Спанудыс[1], які працаваў журналістам і быў зьвязаны з грэцкім прэм’ер-міністрам Элефтэрыясам Бэнізэлясам. Ён жа запытаў урад вылучыць зямельны надзел клюбу, каб пабудаваць на ім спартовую пляцоўку.
|
|