АЛРОСА | |
Тып | публічнае акцыянэрнае таварыства[d] |
---|---|
Лістынг на біржы | ALRS |
Заснаваная | 19 лютага 1992 |
Уласьнікі | Урад Расейскай Фэдэрацыі[d][1] і Якутыя[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | горная справа і алмазная прамысловасьць[d] |
Прадукцыя | алмаз |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Даччыныя кампаніі | Alrosa-Avia[d], Air Company ALROSA[d][1] і Severalmaz[d] |
АЛРОСА (па-расейску: Публичное акционерное общество Акционерная компания «АЛРОСА», па-расейску: ПАО АК «АЛРОСА», Алмазы России — Саха) — расейская група дыямэнтаздабыўных кампаній, адна зь перадавых ў сьвеце па аб’ёме здабычы дыямэнтаў (паводле стану на 2012 год)[3]. Карпарацыя займаецца выведкай радовішчаў, здабычай, апрацоўкай і продажам дыямэнтавай сыравіны. Асноўная дзейнасьць засяроджана ў Якуціі, а таксама ў Архангельскай вобласьці і Афрыцы.
АЛРОСА здабывае 95% усіх дыямэнтаў Расеі[4], доля кампаніі ў сусьветным аб’ёме здабычы дыямэнтаў складае 25%[5]. Кампанія валодае выведанымі запасамі, дастатковымі для падтрыманьня бягучага роўня здабычы не менш 18-20 гадоў. Прагнозныя запасы АЛРОСА складаюць каля адной траціны агульнасусьветных запасаў дыямэнтаў.
Паводле стану на 2021 год «Алроса» зьяўлялася найбуйнейшым у сьвеце вытворцам дыямэнтаў у каратах. У сусьветнай здабычы алмазаў яе доля складала 27%, у расейскай — 95%. Аб’ём продажу па выніках году склаў $4,169 млрд, павялічыўшыся адносна 2020 году на 50%.
Штаб-кватэры — у Мірным (Якутыя) і ў Маскве.
25 лютага 2022 году, з-за ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, «Алроса» ўключана ў санкцыйны сьпіс Канады за «ролю ў садзелу або падтрымцы несправакаванага і неапраўданага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну»[6][7].
У красавіку 2022 году «Алроса» трапіла ў санкцыйны сьпіс ЗША супраць найбуйнейшых расейскіх дзяржаўных прадпрыемстваў[8][9], а эўрапейскія брэнды ювэлірных упрыгожваньняў (Cartier, Tiffany, Van Cleef & Arpels, Boucheron, Piaget, Jaeger-LeCoultre, Pomellato, DoDo, Qeelin) пачалі адмаўляцца ад закупак дыямэнтаў расейскай вытворчасьці[10]. З-за ўведзеных абмежаваньняў кампанія можа страціць каля траціны гадавой выручкі ад разрыву гандлёвых адносін, узьніклі пытаньні адносна выкананьня вытворчых плянаў фірмы[11].
24 сакавіка 2022 году «Алроса» трапіла ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі як арганізацыя, «якая атрымлівае выгаду ад урада Расеі і аказвае яму падтрымку»[12][13].
13 красавіка 2022 году супраць кампаніі таксама былі ўведзеныя санкцыі Аўстраліі[14]. Таксама кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Украіны і Новай Зэляндыі[15][16].
У траўні 2022 году, па паведамленьні the New York Times , Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў ліст у арганізацыю працэсу Кімбэрлі, дзе запатрабаваў прысвоіць здабытым у Расеі дыямэнтам статус «канфліктных» або «крывавых». Так называюць гэтыя каштоўныя мінэралы, здабытыя ў раёне ваенных канфліктаў, і выкарыстоўваюцца для фінансаваньня незаконных фарміраваньняў. Да гэтага патрабаваньня далучыліся Украіна, Эўразьвяз, Аўстралія, Вялікабрытанія і Канада.