Абабак | |
Ляднік (2006 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Атрад | Балетавыя (Баравіковыя) |
Сямейства | Глызьнікавыя[1] |
Род | Гаёвік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Leccinum scabrum | |
Аба́бак[2] — шапкавы базыдыяльны грыб з роду гаёвік (лекцын).
Меў пашырэньне ў Аўстраліі і Паўночнай Амэрыцы, Паўночнай Афрыцы і Эўразіі. На 1985 год у Беларусі сустракаліся 4 віды абабкаў: звычайны (бабка, ляднік)[1], балотны (белы)[3] з брудна-белай шапкай, ружавеючы (мяккі або бабка-кіслуха) зь сьветла-бураватай або жоўта-бурай шапкай і ружавеючай на зломе макацьцю, чорны з чорна-бурай, умбравай шапкай. Рос найчасьцей пад бярозамі. Пладаносіў у чэрвені—верасьні. Быў ядомым грыбам. Іншыя назвы: бабка і падбярэзьнік, падбярозавік і чорнагаловік[4].
Паўшарападобная і гладкая шапка абабка мела прамер 2,5—10 см і была сухой і матавай ад сьветла-шэрага да цёмна-бурага, амаль чорнага колеру. Мякасьць мела белы колер. Белавата-шараваты і амаль вольны або выемчаты гімэнафор складаўся з доўгіх трубачак. Пазьней гімэнафор з дробнымі круглаватымі порамі набываў набываў буравата-шэрае адценьне. Тонкая і цыліндрычная або крыху патоўшчаная ўнізе ножка была белаватай з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споравы парашок быў вохрыста-карычняватым. Гладкія споры былі верацёнападобнымі[4].
Абабак складаецца на 35% зь бялку і на 25% з абалоніны. Ён зьмяшчае вітаміны Б1 і Б2, Ц, Д і Е. Таксама абабак зьмяшчае амаль столькі ж вітаміну ПП, як дрожджы і печань. Абабкі лёгка ўсмоктваюцца ў кішачнік без патрэбы ва ўплыве стрававальнага соку. Сярод іншага, яны ўтрымліваюць незаменныя амінакісьлі: аргінін і глютамін, лейцын і тыразін. Урэшце, абабкі выдатна падыходзяць для нарыхтоўкі на зіму і моцна цямнеюць пры цеплавой апрацоўцы[5].
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |