Абд аль-Кадыр | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1808[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 1883[1][2][3][…] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык, салдат, Маджахед, навуковец, змагар супраціву, паэт, пісьменьнік |
Узнагароды | |
Абд аль-Кадыр (6 верасьня 1808 году — 26 траўня 1883 году, Дамаск) — арабскі эмір, нацыянальны герой Альжыру; вядомы як военачальнік, палітычны дзяяч, навуковец, аратар і паэт.
Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (сьвятарскага) роду ў Аране. У 1832 годзе плямёнамі заходняга Альжыру выбраны эмірам і стварыў незалежную дзяржаву. На працягу 15 гадоў даволі пасьпяхова змагаўся з францускімі інтэрвэнтамі, але ўрэшце пацярпеў паражэньне, адпраўлены ў Францыю. Жыў пад хатнім арыштам зь сям’ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 годзе пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск. Падарожнічаў, наведаў Сусьветную выставу ў Парыжы ў 1867 годзе, прысутнічаў на адкрыцьці Суэцкага канала ў 1869 годзе, двойчы зьдзейсьніў гадж.