Абдул-Хамід I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1725[1][2][3], |
Памёр | 7 красавіка 1789[4][1][2][…] (64 гады), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Мустафа IV, Махмуд II, Эсма Султан[d], Хібэтулах Султан[d] і Ayşe Athermelik Dürrüşehvar Hanım[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Бацька | Ахмэд III |
Маці | Рабія Султан[d] |
Подпіс |
Абду́л-Хамі́д I (па-асманску: عبد الحميد اول) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1774 году па 1789 год.
Нарадзіўся 20 сакавіка 1725 году ў Канстантынопалі ў сям’і султана Ахмэда III і ягонай жонцы Рабіі Султан[5]. У дзяцінстве атрымаў пачатковую адукацыю, вывучаючы гісторыю і каліграфію[5].
У дзень сьмерці Мустафы III 21 студзеня 1774 году Абдул Хамід быў узьведзены на пасад з пышнай цырымоніяй, якая была праведзеная ў султанскім палацы. Абдул-Хамід імкнуўся рэфармаваць асманскае войска, запрашаючы замежных вайсковых спэцыялістаў у краіну, а таксама жадаў рэарганізаваць янычарскі корпус. Паводле сваёй натуры зьяўляўся вельмі рэлігійным і прытрымліваўся пацыфісцкіх поглядаў. Тым ня менш, праводзіў войны супраць Расеі і Аўстрыйскай імпэрыі, якія, аднак, не прынесьлі плёну імпэрыі. Былі страчаныя тэрыторыі, якія сёньня ёсьць часткай сучаснай Украіны.