Аблога Полацку | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
| |||||||||
Колькасьць | |||||||||
2000[1] | 7000[1] | ||||||||
Абло́га По́лацку адбывалася ў 1518 року ў ходзе шостай маскоўска-літоўскай вайны (1512—1522). Літвіны адстаялі места.
У 1518 року маскоўскія ўлады вылучылі значныя сродкі для паходу на Полацак. Да места было накіраванае 150-тысячнае наўгародзкае войска Васіля Шуйскага і пскоўскае Івана Шуйскага. Войска было ўзмоцненае цяжкай артылерыяй.
Маскалі ўсталявалі абложныя вежы і абстралялі мескія муры снарадамі. Аднак неўзабаве ў іх скончылася харчаваньне, і ім давялося перайсьці празь Дзьвіну[2]. Тым часам да Полацку падышло войска полацкага ваяводы Альбэрта Гаштольда і польскіх наймітаў Яна Баратынскага[3]. 29 ліпеня аб’яднаныя войскі разьбілі маскалёў, якія займаліся пошукам харчаваньня. Маскоўцы, атрымаўшы значныя страты, былі вымушаныя адступіць.
Паводле легенды, запісанай Бэрнардам Вапоўскім[1] і Марцінам Бельскім[4], літвіны не маглі знайсьці месца, дзе перайсьці Дзьвіну. Раптам ім зьявіўся маладзён на прыгожым кані, які сам перайшоў раку і зьнік на іншым беразе[1]. Жаўнеры пазналі ў ім памерлага княжыча Казімера, старэйшага брата вялікага князя Жыгімонта Старога.