Абій Агмэд Алі | |
па-амхарску: አብይ አህመድ አሊ | |
![]() | |
| |
---|---|
з 2 красавіка 2018 | |
Папярэднік | Гайлемар’ям Дэсалень[d] |
Прэзыдэнт | Сахлэ-Ворк Зэвдэ |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 жніўня 1976[1][2] (48 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Zinash Tayachew[d] |
Узнагароды | |
Сайт | pmo.gov.et/pm/ |
Абій Агмэд Алі (анг. Abiy Ahmed Ali; нар. 15 красавіка 1976) — этыёпскі палітык, прэм’ер-міністар Этыёпіі (ад 2 красавіка 2018 году)[4]. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2019)[5]. У кастрычніку 2021 году Абій Ахмед афіцыйна прынёс прысягу на другі 5-гадовы тэрмін.
Нарадзіўся ў горадзе Бэшаша (па-ангельску: Beshasha, паўднёвы захад Этыёпіі), насельніцтва якога складала менш за 6000 чалавек. У 17 км ад Бэшаша разьмешчаны горад Агаро, ад якога да Адыс-Абэбы 497 кілямэтраў. У той час вёска належала тэрыторыі Джыма, зараз адносіцца да рэгіёну Арамія[6]. Бацька Агмэд Алі (іншае імя Аба Дабэс, Аба Фіта) быў мусульманінам. Маці Тэцэта Волдэ прыняла праваслаўнае хрысьціянства і была чацьвёртай жонкай свайго мужа. Агулам ў іх нарадзілася шасьцёра дзяцей[7]. У дзяцінстве яго клікалі Абіёт (па-ангельску: Abiyot), што ў перакладзе азначае «рэвалюцыя». Пасьля рэвалюцыі 1974 году ў Этыёпіі гэтае імя часта давалі дзецям. «Абій» — скарочана ад «Абіёт»[8]. Сям’я, у якой ён нарадзіўся, была вядомай і вялікай. Абій быў трынаццатым дзіцёнкам у свайго бацькі. Першыя шэсьць клясаў Абій скончыў у пачатковай школе ў сваім родным горадзе. Паводле словаў бацькі, Абій з захапленьнем вывучаў Каран. Потым Абій вучыўся ў школе ў горадзе Агара[9]. Яшчэ падлеткам далучыўся да палітычнага жыцьця. У 15 гадоў пайшоў служыць у войска[10]. Паводле афіцыйнай біяграфіі, Абій далучыўся да Дэмакратычнай арганізацыі народу Арама і Этыёпскага народнага рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту у 1991 годзе[11]. У 1995 годзе служыў міратворцам ААН у Рўандзе[12]. У 2001 годзе скончыў навучаньне па спэцыяльнасьці «кампутарная інжынэрыя» ў інфармацыйна-тэхнічным каледжы ў Адыс-Абэбе[13]. у 2005 годзе атрымаў пасьлядыплёмную адукацыю ў галіне крыпталёгіі ў Прэторыі (Паўднёвая Афрыка)[14] у інстытуце дасьледаваньня міру і бясьпекі Ўнівэрсытэту Адыс-Абэбы[15].
14 кастрычніка 2006 году ў горадзе Бэшаша, у якім Абій нарадзіўся, адбылася трагедыя — рэлігійныя фанатыкі зарэзалі шасьцярых хрысьціян[16]. Абій у той час выконваў абавязкі генэральнага дырэктара Агенцыі па бясьпецы інфармацыйных сетак (па-ангельску: Information Network Security Agency). Ён распрацаваў плян прымірэньня паміж мусульманамі і хрысьціянамі. Удзел у гэтай апэрацыі натхніў яго на напісаньне дысэртацыі на атрыманьне ступені доктара філязофіі (Ph.D.) на тэму «Сацыяльны капітал і ягоная роля ў вырашэньні рэлігійных канфліктаў у Этыёпіі: выпадак міжрэлігійнага канфлікту ў тэрыторыі Джыма»[6].
|