Аб’ём | |
Вымернасьць | L3 |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | м³ |
СГС | см³ |
Аб’ём (таксама абсяг, абшар, абыймо, абнім)[1] — ёмістасьць геамэтрычнага цела, г. зн. часткі прасторы, абмежаванай адной або некалькімі замкнёнымі паверхнямі. Ёмістасьць выяўляецца лікам кубічных адзінак, якія складаюцца ў аб’ёме.
Прынятыя адзінкі вымярэньня — у СІ і вытворных ад яе — кубічны мэтар, кубічны сантымэтар, літар (кубічны дэцымэтар) і г. д. Пазасыстэмныя — галён, барэль.
Слова «аб’ём» таксама ўжываюць у пераносным значэньні для пазначэньня агульнай колькасьці або бягучай велічыні. Напрыклад, «аб’ём попыту», «аб’ём памяці», «аб’ём працаў».
У выяўленчым мастацтве аб’ёмам завецца ілюзорная перадача прасторавых характарыстак адлюстроўванага прадмета мастацкімі мэтадамі.
Слова «аб’ём» — запазычаньне XX стагодзьдзя з расейскай мовы.
У 20-я гады XX стагодзьдзя прапаноўвалі іншыя сынонімы-наватворы для гэтага панятка: абыймо, абнім.
У агульным выпадку матэматычна аб’ём цела вылічаецца па наступнай інтэгральнай формуле:
дзе — характарыстычная функцыя геамэтрычнага вобраза цела.
Для шэрагу целаў з простай формай зручнейшым ёсьць выкарыстаньне адмысловых формул. Напрыклад, аб’ём куба з даўжынёй боку, роўнай a, роўны .
Аб'ём знаходзіцца па формуле:
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |