Аватар: Шлях вады | |
па-ангельску: Avatar: The Way of Water[1] | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][2], баявік[d][3], прыгодніцкі фільм[3], кінафантастыка, драматычны фільм і эпічны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | Сайман Фрэнглені |
Апэратар | |
Мантаж | Джэймз Кэмэран, Stephen E. Rivkin[d], Дэйвід Брэнэр[d] і John Refoua[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox, TSG Entertainment[d] і Lightstorm Entertainment[d] |
Распаўсюд | 20th Century Fox, Fórum Hungary[d][4], Walt Disney Pictures[d][5] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 2022 |
Працягласьць | 192 хвіліна[1] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова і На’ві[d] |
Бюджэт | 250 000 000 $[1] |
Прыбытак | $1 928 251 314 |
Папярэдні | Аватар[d] |
Наступны | Аватар: Вагонь і попел[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Аватар: Шлях вады (па-ангельску: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як Аватар 2 (анг. Avatar 2) — амэрыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысэра і сцэнарыста Джэймза Кэмэрана.
Пасьля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільму Аватар: Шлях вады адбылася ў Лёндане 6 сьнежня 2022 году, а прэм’ера ў ЗША — 16 сьнежня 2022 году. Фільм у цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфэкты і тэхнічныя дасягненьні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласьць[6]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў ЗША за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[7].
У сусьветным пракаце фільм сабраў больш за 1,9 мільярды даляраў, стаўшы самым касавым фільмам 2022 году. Таксама карціна ўвайшла ў 10 самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографу[8].
Сюжэтна зьяўляецца прамым працягам фільму Аватар 2009 году. Пасьля прыняцьця вобразу аватару салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карысьлівых бізнэсмэнаў зь Зямлі. Цяпер яму ёсьць за каго змагацца — ў яго выдатная жонка Найціры і дзеці. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы змагацца зь імі.
Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША[11] і Амэрыканскі інстытут кінамастацтва[12] назвалі фільм адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2022 году, і ён быў намінаваны за «найлепшы фільм — драма» і за «найлепшую рэжысэрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус».