Агрыніён | |
Краіна: | Грэцыя |
Плошча: |
|
Вышыня: | 91 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 26410 |
Паштовы індэкс: | 30100 |
Геаграфічныя каардынаты: | 38°37′35.0″ пн. ш. 21°24′32.4″ у. д. / 38.626389° пн. ш. 21.409° у. д.Каардынаты: 38°37′35.0″ пн. ш. 21°24′32.4″ у. д. / 38.626389° пн. ш. 21.409° у. д. |
Агрыніён | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.agrinio.gr/ |
Агрыніён (па-грэцку: Αγρίνιο) — горад у Грэцыі, які месьціцца ў правінцыі Этолія і Акарнанія. Гэта эканамічны цэнтар нома, не зважаючы на тое, што адміністрацыйным цэнтрам правінцыі ёсьць Місалёнгіян.
Паводле міталёгіі старажытны Агрыніён быў пабудаваны каралём Агрыюсам, які быў сынам Партаона[1]. Агрыніён быў часткай Эталійскай лігі, але пазьней быў разбураны Касандрам у 314 годзе да н. э. падчас войнаў лігі супраць Македонскага каралеўства. Горад зноў паўстаў у асманскі пэрыяд пад назовам Урахоры і акрамя грэцкага насельніцтва тут таксама жылі туркі. У 1585 годзе места запусьцела за час паўстаньня Тэадораса Мігаса. У пачатку XVIII стагодзьдзя стаў адміністрацыйным цэнтрам Этоліі і Акарнаніі, якія тады былі вядомыя як санджак Карлелі.
Урахоры браў удзел у Грэцкай рэвалюцыі і быў часова вызвалены групай арміі на чале з Алексакісам Уляхапулясам 11 чэрвеня 1821 году. У жніўні 1822 году, калі войскі Рэшыда Мэхмэда-пашы дакрочылі да Ўрахоры, мясцовыя жыхары вырашылі спаліць места і эвакуявацца, прытрымліваючыся стратэгіі выпаленай зямлі. Апусьцелы горад зноў захапілі туркі. Горад быў канчаткова ўключаны ў межы нованароджанай грэцкай дзяржавы ў 1832 годзе паводле Канстантынопальскага дагавора, які быў складзены 9 ліпеня 1832 году, і быў перайменаваны паводле сваёй старажытнай назвы ў Агрыніён.
У наступныя гады па вызваленьні горад заквітнеў, асабліва ў канцы XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя. Пасьля Грэка-турэцкай вайны і Малаазіяцкай катастрофы шмат грэцкіх уцекачоў з Малой Азіі пасяліліся ў горадзе. У той жа пэрыяд адбылася значная нутраная іміграцыя ў Агрыніён з усяго рэгіёну Этолія і Акарнаніі, а таксама з рэгіёну Эпіра і Эўрытаніі.