Агустын Касада | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 траўня 1996 (28 гадоў) | |
Рост | 193 см[1] | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вэспрэм | |
Нумар | 88 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2014—2015 2015—2018 2018—2020 2020—2022 2022—2023 2023— |
Уэска Пальма-дэль-Рыё Нава Натургаўс Ля-Рыёха Мэльзунген Вэспрэм |
|
Зборныя | ||
2021— | Гішпанія |
Агусты́н Каса́да (па-гішпанску: Agustín Casado; нар. 21 траўня 1996 году) — гішпанскі гандбаліст вугорскага клюбу «Вэспрэм» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі гульнёвага гульца.
Дэбютаваў у клюбе «Ўэска», за які за пачатковы сэзон 2014—2015 гадоў закінуў 29 мячоў у 25 гульнях. У тым жа сэзоне дэбютаваў у эўрапейскіх турнірах, згуляўшы 22 лістапада 2014 году ў матчы супраць «Эскільстуны Гуіф». Пасьля далучыўся да каманды другога дывізіёну «Пальма-дэль-Рыё». У 2018 годзе накіраваўся ў іншы клюб другога дывізіёну «Нава». У новым клюбе адразу стаў чэмпіёнам другога дывізіёну, закінуўшы 161 мячоў у 30 матчах. Няблага вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, закінуўшы 80 мячоў у 19 гульнях, чым прыцягнуў увагу больш буйных клюбаў. У 2020 годзе далучыўся да «Лягроньнё», зь якім здабыў бронзавы мэдаль айчыннага першынства. У той сэзон закінуў ажно 166 мячоў у 34 матчах за каманду з правінцыі Ля-Рыёха. У наступны сэзон быў абраны найлепшым гульцом цэнтральным гульнёвым гішпанскай лігі[2].
Сэзон 2022—2023 гадоў мусіў пачаць у складзе беларускага клюбу БГК імя Мяшкова, які ў той час трэнаваў гішпанец Даніель Горда[3][4][5], аднак, у ліпені 2022 году гульца перахапіў нямецкі клюб «Мэльзунген», зь якім спартовец умовіўся на адзін год. У 2023 годзе далучыўся да вугорскага «Вэспрэма»[6].