Адам Гложак | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 ліпеня 2002[1][2] (22 гады) | |
Рост | 1,85 м | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гофэнгайм | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2022 2022—2024 2024— |
Спарта Прага Баер Гофэнгайм |
105 (34) 52 (7) 10 (3) |
Зборныя | ||
2020— | Чэхія | 40 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Адам Гложак (па-чэску: Adam Hložek; нар. 25 ліпеня 2002 году) — чэскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Гофэнгайм» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
У веку 12 гадоў поруч з сваім старэйшым братам Даніелем пераехаў з родных Іванчыцаў у сталіцу, дзе далучыўся да моладзевай акадэміі «Спарты»[3]. 2 кастрычніка 2018 году дэбютаваў у асноўным складзе клюбу, зьявіўшыся ў матчы Кубка Чэхіі супраць клюбу «Славай»[4]. 10 лістапада зьявіўся на пляцоўцы ў матчы чэмпіянату краіны супраць «Карвіны», дзе пражане здабылі перамогу зь лікам 2:1. У далейшым пачаў больш прыцягвацца да матчаў «Спарты». Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў поруч зь Янам Кухтам стаў найлепшым бамбардзірам лігі, не зважаючы на тое, што прапусьціў чатыры месяцы праз пашкоджаньне[5].
2 чэрвеня 2022 году ўінгер далучыўся да нямецкага «Баеру» зь Левэркузена, склаўшы працоўную дамову на пяць гадоў[6]. 17 сакавіка 2024 году футбаліст забіў важны гол у пераможным матчы супраць «Фрайбургу» (3:2)[7]. Па вяртаньні пасьля траўмы галёнкаступнёвай суставы, празь якую ён быў выключаны з гульні на месяц, 5 траўня 2024 году Гложак зрабіў хет-трык з галявых перадачаў у матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» ў пераможным зь лікам 5:1 сустрэчы. У выніку чэх стаў найлепшым гульцом матчу[8]. 17 жніўня 2024 году Гложак падпісаў шматгадовы кантракт з «Гофэнгаймам»[9].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі 4 верасьня 2020 году ў матчы Лігі Нацыяў супраць зборнай Славаччыны[10]. У 2021 годзе быў далучаны да складу зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году[11]. У кастрычніку 2021 году ўлучыў першы гол у кашулі нацыянальнай каманды ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Беларусі[12].
«Спарта»:
«Баер»: