Адана Дэмірспор | |
Поўная назва | Adana Demirspor Kulübü A.Ş. |
---|---|
Заснаваны | 1940 |
Горад | Адана, Турэччына |
Стадыён |
Ені-Адана Умяшчальнасьць: 33 543 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 12 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы adanademirspor.org.tr (тур.) |
«Адана Дэмірспор» (па-турэцку: Adana Demirspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Аданы. Заснаваны ў 1940 годзе. Акрамя футболу ў структуры клюбу маюцца сэкцыі ў веславаньні, настольным тэнісе, тэквандо і валейболе[1].
Клюб быў заснаваны працаўнікамі Турэцкай чыгункі ў 1940 годзе. Адразу акрамя футболу была сфармаванае каманда дзеля гульні ў водным пола. Пры гэтым дружына ў гэтым відзе спорту была вельмі пасьпяховай, дзесяцігодзьдзямі здабываючы трафэі і маючы вялікую колькасьць заўзятараў. Футбольная дружына брала ўдзел у мясцовых спаборніцтвах. У 1954 годзе «Адана Дэмірспор» спаборнічала ў аматарскім чэмпіянаце Турэччыны. Справа ў тым, што да 1959 году ў краіне не існавала агульнагатурэцкага прафэсійнага чэмпіянату. Калі ж ён паўстаў у ім бралі ўдзел клюбы з Стамбулу, Анкары і Ізьміру. Далучыўшыся да лігі ў 1960 годзе, «Адана Дэмірспор» стаў першым клюбам лігі, які базуцца па-за вялікімі гарадамі. Але, дэбют быў няўдалым, бо клюб фінішаваў апошнім у чэмпіянаце, а хатнія матчы быў вымушаны ладзіць у Анкары. Праз год аданцы зноў вярнуліся ў рэгіянальную лігу. Пасьля стварэньня Другой лігі «Адана Дэмірспор» далучыўся да яе і ў першы ж сэзон фінішаваў другім. Камандзе спатрэбілася дзевяць гадоў, каб урэшце прасунуцца ў найвышэйшы дывізіён. Аданскі клюб забясьпечыў сабе павышэньне клясы пасьля перамогі над клюбам «Ушакспор» зь лікам 2:0, дзякуючы галам Фатыха Тэрыма і Бэкташа Юртасына[2]. У сэзоне 1977—1978 гадоў каманда прасунулася да фіналу Кубка Турэччыны, але паводле вынікаў двубою саступіла тытул «Трабзанспору».
|
|