Адаптэр

Электрычны адаптар для сеткі 220В розных краін сьвету.

Адаптар (па-ангельску: adapter, па-лацінску: adapto — прыстасоўваю) — злучальны элемэнт з рознатыповымі раздымамі для стыкоўкі прылад, якія ня маюць іншага сумяшчальнага спосабу злучэньня.

Адаптары дазваляюць:

  • Падлучаць несымэтрычныя кабэльныя раздымы.
  • Зьмяняць пасьлядоўнасьць (крыжаваны адаптар) ці лік задзейнічаных правадоў у раздымах.
  • Зьмяняць хвалевы супор (хвалевы адаптар).
  • Пераўтвараць электрычную энэргію ад аднаго яе ўяўленьня да іншага (электрычны адаптар).