Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пакістану

Чатыры правінцыі і чатыры тэрыторыі Пакістану.

Адміністрацыйна́-тэрытарыя́льны падзе́л Пакіста́ну — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе чатыры правінцыі, фэдэральную сталічную тэрыторыю, дзьве аўтаномныя тэрыторыі і фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі.

Ніжэйшымі ўзроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу зьяўляюцца:

  • Рэгіёны (агульная колькасьць якіх складае дваццаць сем)
    • Рэгіёны зіла́, альбо дыстрыкты ці раёны (агульная колькасьць якіх складае больш за сто)

У склад Пакістану ўваходзяць чатыры правінцыі, сталічная тэрыторыя Ісламабаду, фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі ды тэрыторыі Кашміру. Агульная колькасьць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню складае восем.

Назва Адміністрацыйны цэнтар Мапа
Азад Кашмір Музафарабад
Бэлуджыстан Квэта
Гілгіт-Балтыстан Гілгіт
Панджаб Лагор
Сталічная Тэрыторыя Ісламабаду Ісламабад
Сынд Карачы
Фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі Пэшавар
Хайбэр-Пахтунхва Пэшавар
  1. ^ У правінцыі Сынд збольшага дамінуе тэрмін талука.
  2. ^ Па сваёй сутнасьці зьяўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага савету.