Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома[1] |
Памёр | не раней за жнівень 885 і не пазьней за верасень 885[1] або 885[2] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | палітык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Дзень памяці | 8 ліпеня |
Адрыян III (па-лацінску: Hadrianus PP. III; памёр ліпень 885) — папа рымскі з 17 траўня 884 году па ліпень 885 году. Прылічаны да сьвятых. Адрыян быў рымлянінам паводле паходжаньня. Быў абраны папам пасьля доўгай барацьбы партыяў. Памёр у Модэне на шляху ў Нямеччыну, куды быў закліканы Карлам Тоўстым для вырашэньня пытаньня аб спадкаваньні стальца.