Адрыян I (папа рымскі)

Адрыян I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 700
Памёр 25 сьнежня 795[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, аўтар

Адрыян I (па-лацінску: Hadrianus I; 700, Рым — 25 сьнежня 795, Рым) — папа рымскі (772795).

Паходзіў з шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лянгабардаў для ўзмацненьня папскага прастолу. Церпячы ад лянгабардзкага караля Дэзыдэрыя, Адрыян зьвярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лянгабардаў у 773 годзе, правёў сьвята Вялікадня ў Рыме ў 774 годзе і павялічыў папскія ўладаньні, падораныя Піпінам у 754 годзе. За паслугі другога паходу (781) супраць лянгабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоньнікаў, але ня мог супрацьстаяць рашэньням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкаўскай царквой змагаўся з адапціянізмам.

  1. ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  • Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. —М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрыян I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў