Адрыяна Чэлентана | |
Adriano Celentano | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1938[1][2][3][…] (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мілян, Італія |
Грамадзянства | Італія |
Занятак | сьпявак, актор, рэжысэр, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1957 — цяпер |
Жанры | поп, поп-рок, італё-дыска[d], сынці-поп, рок-н-рол, сўінг, лёгкая музыка[d] і лёгкая канцэртная музыка[d] |
Дзеці | Разалінда Чэлентана, Разіта Чэлентана[d] і Джакама Чэлентана[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0147983 |
Сайт | clancelentano.it/… (італ.) |
Подпіс | |
Адрыя́на Чэлента́на (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілян, Італія) — знакаміты італьянскі актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр. Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Нарадзіўся ў Міляне на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Міляне Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала гітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».
Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Міляну. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). Гурт «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.
У 1958 годзе Чэлентана перамог на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».
У 1968 годзе «Clan» выпусьціў альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, зрабілася адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была выдадзеная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.
У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць[4], што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў[4] — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх гіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. Напрыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам[5]. У 1979 выйшаў альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага гіт-параду 58 тыдняў[4]. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live![4].
У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп[6].
У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.