Адукацыйная камісія (Камісія нацыянальнай адукацыі, па-польску: Komisja Edukacji Narodowej) — установа, заснаваная Соймам Рэчы Паспалітай (1773—1775) пасьля забароны папам рымскім Ордэна езуітаў[1], якой перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы Ордэна на тэрыторыі краіны. Праводзіла агульную рэформу сыстэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай[1].
Фактычна была першай у Эўропе афіцыйнай структурай з функцыямі цэнтральнай школьнай улады[2].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |