Дашкольнае выхаваньне, пачатковая і сярэдняя асьвета ў Славаччыне ўяўляе сыстэма дашкольных навучальных установаў (па-славацку: predškolské zariadenia), пачатковых школ (наведваюць вучні ў веку ад 6—7 да 14—15 рокаў) і сярэдніх школ (наведваюць студэнты ў веку ад 14—15 да 18—20 рокаў), якія могуць быць дзяржаўнымі, прыватнымі або царкоўнымі.
Вышэйшыя вучэбныя ўстановы можна падзяліць на 3 віды: публічныя (па-славацку: Verejné vysoké školy), дзяржаўныя (па-славацку: Štátne vysoké školy) ды прыватныя (па-славацку: Súkromné vysoké školy), або на 3 тыпы: унівэрсытэцкія ВУНы (па-славацку: univerzitné vysoké školy), неўнівэрсытэцкія ВУНы (па-славацку: neuniverzitné vysoké školy) і прафэсійныя ВУНы (па-славацку: odborné vysoké školy), якія маюць права прадастаўляць толькі першую — бакаляўрскую — ступень вышэйшае асьветы.
Найлепшымі ўнівэрсытэтамі краіны ёсьць Унівэрсытэт Коменскага (Браціслава), Славацкі тэхнічны ўнівэрсытэт (Браціслава), Славацкі мэдычны ўнівэрсытэт, Тэхнічны ўнівэрсытэт (Кошыцэ), Эканамічны ўнівэрсытэт (Браціслава), Унівэрсытэт Мацея Бела ў Банскай Быстрыцэ, Унівэрсытэт Паўла Ёзэфа Шафарыка ў Кошыцэ[1].
Навуковыя дасьледаваньні праводзяцца ў Вышэйшых навучальных установах унівэрсытэцкага тыпу, у прафэсійных інстытутах і ў Славацкай акадэміі навук (па-славацку: Slovenská akadémia vied) — найвышэйшай навуковай установе Славаччыны з філіяламі ў некалькіх местах.