Адукацыя ў Чарнагорыі

Адукацыя ў Чарнагорыі рэгулюецца Міністэрствам адукацыі і навукі пры ўрадзе Чарнагорыі. Атрыманьне адукацыі пачынаецца з падрыхтоўчай або пачатковай школы: дзеці ў Чарнагорыі ідуць у пачатковую школу ў 6 гадоў і вучацца там 9 гадоў.

Да 1868 году ў Чарнагорыі было некалькі пачатковых школ, аднак за наступныя 7 гадоў было заснавана 72 новых школ, дзе вучылася 3 тысячы вучняў. Пачатковая адукацыя была агульнай і бясплатнай. У 1869 годзе ў Цэціне пачала працаваць настаўніцкая сэмінарыя і Інстытут для дзяўчат (адмысловая школа, дзе рыхтавалі настаўніц пачатковых клясаў).

У 1875 годзе ў Данілаўградзе распачало працу сельскагаспадарчая вучэльня, якое зачынілі праз два гады з-за пачатку вайны з Турэччынай. У 1880 годзе адчынілі першую клясычную гімназію для V—VIII клясаў, а ў 1893 годзе яшчэ адну сельскагаспадарчую вучэльню — ў Падгорыцы. У 1902 годзе першая чарнагорская гімназія стала гімназіяй ўжо для IX—XII клясаў. Да 1899 году ў Чарнагорыі налічвалася 75 грамадзкіх і 26 прыватных школ.

Сыстэма адукацыі адзіная па ўсёй краіне. У навучальны плян уваходзяць курсы гісторыі і культуры ўсіх карэнных народаў, навучаньне вядзецца чарнагорскай мовай (сэрбскай, басьнійскай або харвацкай), а ў некаторых школах, дзе большую частку складаюць этнічныя альбанцы — на альбанскай. Сярэднюю адукацыю навучэнцы атрымліваюць у дзяржаўных школах, што фінансуюцца за кошт дзяржавы. Навучаньне, паводле закону, павінна весьціся на чарнагорскай мове: у сьнежні 2008 году міністар адукацыі Срэтэн Шкулеціч абавязаў забясьпечыць выданьне ўсіх школьных падручнікаў і слоўнікаў на чарнагорскай мове.

Пачатковая адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатковай школе вучацца дзеці ад 6 да 14 гадоў, адукацыя бясплатная (дзевяцігадовая праграма навучаньня).

Сярэдняя адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднія школы дзеляцца на тры тыпу, дзеці выбіраюць адну зь іх у залежнасьці ад іх адзнак і выбару:

  • Гімназія (па-сэрбску: gimnazija) — 4 гады навучаньня, агульная адукацыя. Падрыхтоўчы этап да паступленьня ў каледж, найбольш прэстыжная школа.
  • Школа (па-сэрбску: stručna škola) — 3 ці 4 гады навучаньня, студэнты навучаюцца канкрэтнай спэцыяльнасьці, але атрымліваюць у цэлым агульную адукацыю.
  • Прафэсійная вучэльня (па-сэрбску: zanatska škola) — 3 гады навучаньня, вузкаспэцыялізаваная адукацыя.

Вышэйшая адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшую адукацыю атрымліваюць ва ўнівэрсытэтах і акадэміях мастацтваў, дзе ёсьць праграма «вышэйшай» (па-сэрбску: više obrazovanje) і «высокай» (па-сэрбску: visoko obrazovanje) адукацыі. Навучаньне доўжыцца ад 4 да 6 гадоў, выпускнік атрымлівае ступень бакаляўра гуманітарных або прыродазнаўчых навук. Навучаньне ў «Вышэйшай школе» доўжыцца ад 2 да 4 гадоў.

Выпускнікам прапануюцца таксама праграмы магістратуры і асьпірантуры па адпаведных спэцыяльнасьцях.

  • Дыплём пра сканчэньне сярэдняй школы (па-сэрбску: Diploma o Završenoj Srednjoj Školi)
  • Дыплём пра вышэйшую адукацыю (па-сэрбску: Diploma Visokog Obrazovanja), бакаляўрат
  • Магістар навук (па-сэрбску: Magistar Nauka), магістратура
  • Доктар навук (па-сэрбску: Doktor Nauka)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]