Адыла лац. Adyła | |
Odilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Odo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Аціла, Аўдзіла, Ятыла |
Вытворныя формы | Гаціла, Ютэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Адыла» |
Адыла, Аціла, Аўдзіла — мужчынскае імя.
Аўдзіла, Адала, Адзіла або Аціла (Audilo, Odalo, Odilo, Otilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Отаўт, Атгін, Атмут; германскія імёны Ottolt, Otken, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[3], германскага *auð 'багацьце, спор'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пашко Овъдилович с своимъ потужникомъ служба суполная (да 1525 году)[5]; у Крымиловичохъ знашолъ еси тры служъбы людеи, на имя Рымъка Кирмиловича, Нартовъта Ромишъковича, а брата его Екгаила, лечъ предки тых людей, Атило а Рымъко Кгирдевичи, купили были собе земълю у бояр Вилькомирскихъ (23 траўня 1539 году)[6]; Свято-Вознесенского Борколабовского дивического монастыря игуменья Севастіанна Одолевичевна (3 сакавіка 1752 году)[7].
На 1906 год існавала вёска Адалішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[9].