Адыль Рамі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 сьнежня 1985[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2011 2011—2014 2014 2014—2015 2015—2017 2017—2019 2019—2020 2020 2020—2021 2021—2023 |
Этуаль Ліль Валенсія → Мілян (арэнда) Мілян Сэвільля Алімпік Марсэль Фэнэрбахчэ Сочы Баавішта Труа |
58 (0) 129 (8) 61 (2) 18 (3) 21 (1) 49 (0) 49 (2) 1 (0) 0 (0) 22 (0) 37 (3) |
Зборныя | ||
2010—2018 | Францыя | 36 (1) |
Ады́ль Рамі́ (па-француску: Adil Rami; нарадзіўся 27 сьнежня 1985 году, Бастыя, Францыя) — колішні францускі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Звычайна выступаў на пазыцыі абаронцы. Вядомы сваёй фізычнай сілай, здольнасьцю майстарскі выконваць штрафныя ўдары, а таксама добрай гульнёй у паветры, бо ягоны рост складае 190 см. Адыль мае мараканскае паходжаньне. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Першым клюбам Адыля стаў «Этуаль Фрэю Сэн-Рафаэль», у які ён трапіў ў 1994 годзе ва ўзросьце 9 гадоў. Нягледзячы на вялікае жаданьне Рамі займацца футболам прафэсійна, яму прыходзілася гуляць толькі ў вольны час ад працы ў гарадзкой ратушы, у якой працавала ягоная маці[4]. У сэзоне 2003—2004 гадоў Адыль дэбютаваў на аматарскім узроўні ў матчах за свой клюб у чацьвертым дывізіёне чэмпіянату Францыі[5].
Пасьля свайго пераезду ў «Ліль» Рамі быў адпраўлены ў рэзэрвовы склад клюбу, якім кіраваў Паскаль Плянк, трэнэр, які паводле словаў самога Адыля даў яму шанец расьці ў прафэсійным пляне[6]. За два месяцы да заканчэньня сэзона 2006—2007 гадоў Адыль быў упершыню выкліканы Клёдам Пюэлем у асноўны склад клюбу. 19 траўня 2007 году Рамі дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў матчы супраць «Асэру», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе на звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Праз тыдзень Адыль зноўку згуляў зь першых хвілінаў у матчы супраць «Рэну». 4 чэрвеня Рамі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт, заключыўшы трохгадовае пагадненьне з клюбам да 2010 году[7].
3 студзеня 2011 году Рамі падпісаў кантракт на 4,5 году з гішпанскай «Валенсіяй»[8]. Між клюбамі было заключана пагадненьне аб тым, што Рамі будзе выступаць за «Ліль» да ліпеня, пасьля чаго далучыцца да гішпанцаў на сталай аснове. Дэбютаваў у складзе «кажанаў» у гульні супраць «Расінгу» ў пераможным зь лікам 4:3 матчы. У той жа гульні, Рамі забіў свой першы гол за клюб з падачы з кутняга ўдару[9].
Рамі пагадзіўся да далучэньня ў табар «Міляну» ў кастрычніку 2013 году, аднак, ягоны клюб «Валенсія», ня даў яму дазволу на пачатак трэніровак з італьянскім клюбам да студзеня 2014 году, пакуль арэнда афіцыйна не была зроблена[10]. 6 студзеня Адыль дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на ў якасьці замены Крыстыяну Сапата ў матчы супраць «Аталянты», якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць мілянцаў. 1 лютага 2014 году ён забіў свой першы гол у Сэрыі А, у матчы супраць «Тарына».
12 ліпеня 2014 году Рамі падпісаў зь «Мілянам» 3-гадовы кантракт. За гульца італьянцы выклалі 4,25 млн эўра[11].
Рамі дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 11 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Да гэтага ў яго быў выбар паміж францускай і мараканскай зборнай, чый трэнэр Анры Мішэль прапаноўваў Адылю месца ў складзе перад Кубкам афрыканскіх нацыяў 2008 году. Тым ня менш, Рамі адхіліў прапанову Мішэля, заявіўшы пра сваё жаданьне выступаць у складзе «трохкаляровых». Адыль заявіў аб тым, што ён аддасьць перавагу «прадстаўляць Марока ў францускай зборнай».
Ліль: