Адылён Касуну | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 191 см | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аталянта | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019 2019—2021 2021— 2024— |
Гамарбю Бруге Баер → Аталянта (арэнда) |
9 (0) 40 (1) 73 (1) 0 (0) |
Зборныя | ||
2020— | Кот д’Івуар | 24 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Адылён Касуну́ (па-француску: Odilon Kossounou; нар. 4 студзеня 2001 году) — івуарыйскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Аталянта» (у арэндзе з «Баеру») і нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару. Таксама можа згуляць з правага боку абароны. Як адзначаецца, футбаліст добра гуляе ў адборы мяча і мае адзін з найлепшых паказьніка ў падкатах у Эўропе[3].
Кар’еру пачаў у роднай краіне ў клюбе «АСЭК Мімозас». У 2016 годзе быў заўважаны скаўтамі швэдзкага «Гамарбю» на адным з моладзевых турніраў. Тым ня менш, адразу ў клюбе не перайшоў, а некаторы час наведваў трэнаваньні дружыны[4][5][6][7]. Свой першы прафэсійны кантракт з швэдамі склаў па сьвяткаваньню 18-га году народзінаў. Дэбютаваў у кашулі «Гамарбю» 18 лютага 2019 году ў матчы Кубка Швэцыі[8]. У хуткім часе зьявіўся ў матчы чэмпіянату Швэцыі. Ужо ў траўні быў выкуплены бэльгійскім клюбам «Бруге», які выклаў 4 мільёны эўра ды шэраг бонусаў[9][10]. 22 ліпеня 2021 году далучыўся да нямецкага «Баеру», склаўшы з клюбам 5-гадовы кантракт. Як паведамлялася, сума трансфэру сягала 23 мільёнаў эўра[11].
28 жніўня 2024 году абаронца далучыўся да італьянскай «Аталянты» на правах арэнды з правам выкупу[12].
«Бруге»:
«Баер»:
Кот д’Івуар: