Адэльбэрт фон Шаміса | |
ням. Adelbert von Chamisso | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 студзеня 1781 Шампань, Францыя |
Памёр | 21 жніўня 1838 Бэрлін |
Пахаваны | |
Бацькі | Louis Marie de Chamisso de Boncourt[d] Marie Anne Gargam[d] |
Сужэнец | Antonie Piaste[d] |
Дзеці | Max de Chamisso de Boncourt[d], Ernst Chamisso de Boncourt[d], Hermann Freimund von Chamisso[d], Adolph von Chamisso[d] і Louise von Chamisso[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія, проза і прыродазнаўства (батаніка) |
Гады творчасьці | 1815[1] — 1838[1] |
Кірунак | рамантызм |
Мова | нямецкая[2] |
Подпіс | ![]() |
![]() | |
Адэльбэрт фон Шаміса (францускае імя — Люі-Шарль-Адэляід дэ Шамісо дэ Банкур; па-нямецку: Adelbert von Chamisso; па-француску: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt; 30 студзеня 1781, фамільны замак Банкур у Шампані, Францыя — 21 жніўня 1838, Бэрлін) — нямецкі паэт, пісьменьнік і прыродазнавец; па паходжаньні францускі арыстакрат, сям’я якога ўцякла ў Нямеччыну ад якабінскага тэрору.
У сваёй літаратурнай дзейнасьці Адэльбэрт Шаміса працягваў традыцыі Клемэнса Брэнтана і гайдэльбэрскіх рамантыкаў («Замак Банкур», «Нямецкія народныя казаньні»). Уводзіў у лірыку рэаліі штодзённага жыцьця і побытавыя дробязі («Жабрак і яго сабака», «Малітва ўдавы», «Старая прачка»). Любоўная лірыка Шаміса прадстаўлена цыклем «Каханьне і жыцьцё жанчыны» (1830), пазьней пакладзенага на музыку Робэртам Шуманам. Сапраўдную вядомасьць паэт атрымаў за казачную аповесьць «Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (ням. Peter Schlemihls wundersame Geschichte, 1814), пасьля якой, пра што напісаў у лісьце сябру, адчуў сябе «сапраўдным нямецкім паэтам»[3].
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч[4], Лявон Баршчэўскі[5].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |