Азад Джаму і Кашмір | |
На ўрду: آزاد جموں و کشمیر | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | Самакіраваная дзяржава пад кантролем Пакістану |
Уваходзіць у | Кашмір пад кіраваньнем Пакістану[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Музафарабад |
Улучае | 3 рэгіёны |
Дата ўтварэньня | 24 кастрычніка 1947 |
Прэзыдэнт | Сардар Мугамад Якуб Хан |
Прэм’ер-міністар | Чаўдгры Абдул Маджыд |
Афіцыйныя мовы | Урду |
Насельніцтва (2008) | 4 567 982 чал. |
Плошча | 13 297 км² |
Месцазнаходжаньне Азад Джаму і Кашміру | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5 |
Код ISO 3166-2 | PK-JK |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Аза́д Джа́му і Кашмі́р (урду: آزاد جموں و کشمیر, у літаральным перакладзе — «Вольны Кашмір») — палітычнае ўтварэньне пад кантролем Пакістану, якое разьмяшчаецца на тэрыторыі колішняга княства Джаму і Кашмір.
Знаходзіцца на паўночны ўсход ад правінцыі Панджаб. На паўднёвым захадзе мяжуе з правінцыяй Панджаб, на захадзе ды паўночным захадзе — з правінцыяй Хайбэр-Пахтунхва, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на ўсходзе праходзіць мяжа зь Індыяй.
Плошча складае 13 297 км².
У склад Азад Джаму і Кашміру ўваходзяць рэгіёны (агульная колькасьць якіх налічвае тры), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дыстрыкты (агульная колькасьць якіх налічвае дзесяць).
Колькасьць насельніцтва складае 4 567 982 чалавекі.
|