Азімжан Аскараў | |
![]() | |
Род дзейнасьці | журналіст, праваабаронца |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 траўня 1951 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 ліпеня 2020[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Кыргыстан |
Занятак | журналіст, праваабаронец |
Узнагароды | Homo Homini (2011) Міжнародная прэмія свабоды прэсы КАЖ (2012) |
Азімжа́н Аска́раў — кыргіскі палітычны актывіст узбэцкага паходжаньня.
У 2002 року заснаваў праваабарончую групу «Воздух» (бел. Паветра) для маніторынгу стану кыргіскіх турмаў. За час дзейнасьці групы былі ўзбуджаныя некалькі справаў па жорсткім абыходжаньні і катаваньні вязьняў, некалькі афіцэраў міліцыі былі пазбаўленыя пасад[2].
У 2010, падчас этнічных сутычак на поўдні Кыргыстану, займаўся дакумэнтаваньнем забойстваў і падпалаў. Гэтае відэа ён зьмясьціў у міжнародных мэдыях і зьвінаваціў кыргіскіх вайскоўцаў у саўдзеле ў забойствах.
15 чэрвеня 2010 року Азімжан Аскараў, як і іншыя ўзбэцкія грамадзкія і рэлігійныя дзеячы, быў затрыманы па абвінавачаньні ў забойстве міліцыянта Мыктыбэка Сулайманава[3], арганізацыі масавых непарадкаў і распальваньні міжэтнічнай варажнечы[4].
15 верасьня 2010 року Аскараў быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ягоныя адвакаты абвясьцілі, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня да яго прымяняліся катаваньні, у доказ чаго ў судзе былі паказаныя сьвежыя сінякі на ягоным целе. 4 лістапада 2010 на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі пракуратуры абверглі факты зьбіцьця Аскарава[5]. Апэляцыйныя інстанцыі пакінулі прысуд Аскараву бязь зьменаў.
Міжнародная амністыя, Human Rights Watch[6], Камітэт па абароне журналістаў[7], Front Line Defenders[8], Міжнароднае партнэрства за правы чалавека[4] і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека[9] асудзілі прысуд Аскараву. «Міжнародная амністыя» таксама прызнала яго вязьнем сумленьня[5].
13 верасьня 2012 року Камітэт па абароне журналістаў прысудзіў Азімжану Аскараву Міжнародную прэмію за свабоду прэсы(en)[10].