Айван (таксама эйван, іван, ліван) — у ісламскай архітэктуры пазначае скляпеністае памяшканьне, з трох бакоў абгароджанае сьцяной і адкрытае з чацьвёртага боку. Айванам могуць называцца:
У парфянскім і сасанідзкім дойлідзтве айваны служылі прыёмнымі заламі ў палацах, як, напрыклад, у парфянскім палацы Кухе-Хаджа (Іран), або сасанідзкім палацы Ктэсіфон (Ірак).
У Сярэднявеччы айваны шырока выкарыстоўваліся ў палацавай і культавай архітэктуры Сярэдняга і Блізкага Ўсходу, напрыклад у мячэтах Ісфаган, Сэрвэстанскім палацы, у мячэтах Бухары, Самарканду, Герату і шмат іншых