Айман аль-Завахіры па-арабску: أيمن الظواهري | |
Кіраўнік Аль-Каіды | |
---|---|
2 траўня 2011 — 31 ліпеня 2022 | |
Папярэднік: | Усама бін Ладэн |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1951[1][2][3] |
Памёр: |
31 ліпеня 2022[4][5][6] (71 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Аза Ахмэд (1978—2001) |
Дзеці: | 7 (6 жывыя) |
Бацька: | Мухамад Рабіе аль-Завахіры |
Маці: | Умайма Азам |
Адукацыя: | Каірскі ўнівэрсытэт |
Айман аль-Завахіры (па-арабску: أيمن الظّواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная трансьлітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір, Эгіпет, 31 ліпеня 2022, Кабул, Аўганістан) — лідэр Аль-Каіды, пісьменьнік.
Нарадзіўся ў Эгіпце. У 1974 годзе скончыў мэдычны факультэт Каірскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці хірург.
У 1970-я гады стаў адным зь лідэраў эгіпецкай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламскі джыхад»[7]. У 1981 годзе быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства прэзыдэнта Анвара Садата. Адбыўшы трохгадовае зьняволеньне па абвінавачаньні ў захоўваньні вагняпальнае зброі, Завахіры накіраваўся ў Аўганістан у якасьці маджахеда. Пазьней ачоліў групу прыкладна з тысячы «эгіпецкіх афганцаў», якія далучыліся да ядра «Аль-Каіды».
У Эгіпце Айман аль-Завахіры завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. 25 верасьня 2001 году Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе»[8]. Пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна ён стаў «тэрарыстам №1»[9].
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Ayman al-Zawahiri» (анг.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|