Акадыйскі дыялект | |
Français acadien | |
Ужываецца ў | Канадзе, ЗША |
---|---|
Рэгіён | Нью-Брансўік, Новая Шатляндыя, Востраў Прынца Эдўарда, выспы Мадлен, Мэн |
Колькасьць карыстальнікаў | 372 000 чалавек[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы |
Акады́йскі францу́скі дыяле́кт, акады́йская францу́ская (па-француску: Français acadien) — рэгіянальны дыялект канадзкага варыянту францускае мовы.
Дыялект пашыраны сярод франкамоўнага насельніцтва канадзкае правінцыі Нью-Брансўік, малых супольнасьцяў на тэрыторыях рэгіёну Гаспэ (усход правінцыі Квэбэк), малых групаў франкамоўных правінцыяў Новая Шатляндыя ды Востраў Прынца Эдўарда, на выспах Мадлен у заліве Сьв. Ляўрэнтыя, а таксама ў паўночных рэгіёнах амэрыканскага штату Мэн.
Праз прычыну таго, што носьбіты акадыйскага дыялекту ня мелі кантактаў з Францыяй з канца XVIII да ХХ стагодзьдзя, акадыйскі францускі дыялект захаваў шэраг асаблівасьцяў, якія вымерлі ў Францыі падчас XIX стагодзьдзя.
Гэта можна ўбачыць прыкладам:
Шматлікія аспэкты акадыйскага францускага дыялекту (слоўны запас, альвэалярнае r і г.д.) па-ранейшаму распаўсюджаныя ў сельскіх раёнах на захадзе Францыі. Носьбіты мэтрапольнага варыянту францускай і нават іншых канадзкіх дыялектаў часам маюць нязначныя цяжкасьці ў разуменьні акадыйскага францускага дыялекту.
Існуюць таксама шыяк (сярод ягоных рысаў вылучаецца моцны ўплыў ангельскае мовы) і францускі дыялект заліва Сэнт-Мэры (асобны від акадыйскага францускага дыялекту, на якім размаўляюць у навакольлях Клэр і Таскет, Новая Шатляндыя).
Мэтатэза зьяўляецца досыць распаўсюджанай зьявай. Напрыклад, mercredi (па-беларуску: серада) рэалізуецца як mécordi, grenouille (па-беларуску: жаба) — як guernouille. Je (па-беларуску: я) часта вымаўляецца як euj.
У словах "re" часта вымаўляецца як "er". Напрыклад:
r у словах з канчаткам -bre часта не вымаўляецца. Напрыклад, libre (па-беларуску: вольны), arbre (па-беларуску: дрэва), timbre (па-беларуску: штамп) рэалізуецца як lib', arb' ды timb'.
У новашатляндзкіх грамадах Ўэджпарт і Пабніко лічбы soixante-dix (па-беларуску: семдзесят), quatre-vingts (па-беларуску: восемдзесят), quatre-vingt-dix (па-беларуску: дзевяноста) вымаўляюцца як septante, huitante ды nonante; гэтая зьява таксама назіралася ў швайцарскай і бэльгійскай францускай.
/ɛr/ часам рэалізуецца як [ar] ці [ɑr]. Напрыклад, merde ды perdre становяцца marde ды pardre. Гэтае правіла таксама часта прысутнічае ў квэбэцкай францускай, аднак a зьяўляецца насавою (â).