Акакі Цэрэтэлі

Акакі Цэрэтэлі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1840
Памёр 26 студзеня 1915(1915-01-26) (74 гады)
Пахаваны
Бацькі Растом Цэрэтэлі[d]
Кацярына Абашыдзэ[d]
Сужэнец Натальля Базілеўская[d]
Дзеці Аляксей Цэрэтэлі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладнік, грамадзкі дзяяч
Мова грузінская мова
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цэрэтэлі.

Ака́кі Цэрэтэ́лі (па-грузінску: აკაკი წერეთელი; 1840—1915) — грузінскі граф, паэт і дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху.

Нарадзіўся ў вёсцы Схвіторы ў рэгіёне Імэрэці на захадзе Грузіі 9 чэрвеня 1840 году ў вядомай грузінскай шляхетнай сям’і. Ягоным бацькам быў прынц Растом Цэрэтэлі, а маці прынцэса Кацярына, якая прыходзілася дачкой Іванэ Абашыдзэ і праўнучкай караля Імэрэці Салямон I. Паводле старой сямейнай традыцыі Цэрэтэлі правёў свае дзіцячыя гады, жывучы ў сялянскай сям’і ў вёсцы. Яго выхоўвалі сялянскія няні, што ў сталасьці выклікала ў яго пачуцьцё суперажываньня сялянскай долі ў Грузіі. Скончыў Кутаіскую клясычную гімназію ў 1852 годзе і Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсітэт, навучаючыся на факультэце ўсходніх моваў у 1863 годзе.

Цэрэтэлі быў блізкім сябрам князя Ільлі Чаўчавадзэ, грузінскага лідэра прагрэсіўнай інтэлектуальнай моладзі. Маладое дарослае пакаленьне грузінаў 1860-х гадоў на чале з Чаўчаўдзэ і Цэрэтэлі пратэставала супраць царскага рэжыму і праводзіла кампанію за культурнае адраджэньне і самавызначэньне грузінаў. Паэт ёсьць аўтарам сотняў патрыятычных, гістарычных, лірычных і сатырычных вершаў, а таксама гумарыстычных апавяданьняў і аўтабіяграфічнага раману. Цэрэтэлі таксама актыўна займаўся адукацыйнай, журналісцкай і тэатральнай дзейнасьцю. Знакамітая грузінская народная песня Суліко заснаваная на тэкстах Цэрэтэлі. Памёр 26 студзеня 1915 году і быў пахаваны ў пантэоне Мтацмінда ў Тбілісі. Ягоны сын Аляксей Цэрэтэлі быў расейскім опэрным імпрэсарыё. Імем Акакія названы буйны бульвар гораду Тбілісі, а таксама адна са станцыяў тбіліскага мэтрапалітэну.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]