Аклагома-Сіці Тандэр Oklahoma City Thunder | |||||
Аклагома-Сіці Тандэр у сэзоне 2019—2020 гадоў | |||||
Лагатып Аклагома-Сіці Тандэр | |||||
Агульная інфармацыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэрэнцыя: | Заходняя | ||||
Дывізіён: | Паўночна-заходні | ||||
Арэна: | Чэсэпік Энэрджы Арэна | ||||
Горад: | Аклагома-Сіці, штат Аклагома | ||||
Колеры клюбу: | блакітны, аранжавы, жоўты, сіні | ||||
Каманда Джы-Лігі: | Аклагома-Сіці Блю | ||||
Гісторыя | |||||
Год заснаваньня: | 1967 | ||||
Ранейшыя назовы: | Сіетл Супэрсонікс 1967–2008 Аклагома-Сіці Тандэр 2008–... | ||||
Кіраўніцтва | |||||
Уладальнікі: | Professional Basketball Club LLC (Клэй Бэнэт, старшыня) | ||||
Генэральны мэнэджэр: | Сэм Прэсьці | ||||
Галоўны трэнэр: | Білі Донаван | ||||
Асноўны спонсар: | Love's Travel Stops & Country Stores | ||||
Уніформа | |||||
| |||||
Дасягненьні і тытулы | |||||
Чэмпіёнствы: | 1: 1979 | ||||
Перамогі ў канфэрэнцыі: | 4: 1978, 1979, 1996, 2012 | ||||
Перамогі ў дывізіёне: | 11: 1979, 1994, 1996, 1997, 1998, 2005, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016 | ||||
Замацаваныя нумары: | 7: 1, 10, 19, 24, 32, 43, Мікрафон | ||||
Афіцыйны сайт |
«Аклагома-Сіці Тандэр» (па-ангельску: Oklahoma City Thunder) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1967 годзе пад назвай «Сіетл Супэрсонікс». У 2008 году клюб перабазаваўся зь Сіетлу ў Аклагома-Сіці, штат Аклагома. Чэмпіёны НБА 1979 году. Хатнім стадыёнам у Аклагома-Сіці зьяўляецца «Чызьпік Энэрджы-арэна». Клюб таксама валодае камандай «Талса 66», што гуляе ў Лізе разьвіцьця НБА. «Тандэр» — адзіная з камандаў штату Аклагома, якая выступае ў адной з чатырох галоўных спартовых лігаў ЗША — НБА, НХЛ, НФЛ і ГЛБ.
За сваю гісторыю (як «Сіетл Супэрсонікс» і «Аклагома-Сіці Тандэр») клюб 1 раз заваёўваў чэмпіёнскі тытул у 1979 годзе. «Тандэр» 3 разы былі чэмпіёнамі канфэрэнцыі і 8 разоў чэмпіёнамі дывізіёну. У плэй-оф каманда выходзіла 24 разы. Найвышэйшым посьпехам каманды пасьля пераезду ў Аклагома-Сіці зьяўляецца перамога ў фінале Заходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2011—2012.
Чэмпіёны лігі | Чэмпіёны канфэрэнцыі | Чэмпіёны дывізіёну | Выхад у плэй-оф |
Аклагома-Сіці Тандэр | ||||||||||
Сэзон | Канфэрэнцыя | Дывізіён | Месца | Перамогі | Паразы | Адсотак перамог | Плэй-оф | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2008/2009 | Заходняя | Паўночна-заходні | 5-е | 23 | 59 | 28 | — | |||
2009/2010 | Заходняя | Паўночна-заходні | 4-е | 50 | 32 | 61 | Прайгралі ў першым раўндзе («Лос-Анджэлес Лэйкерз») 2:4 | |||
2010/2011 | Заходняя | Паўночна-заходні | 1-е | 55 | 27 | 67 | Выйгралі ў першым раўндзе («Дэнвэр Нагетс») 4:1 Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Мэмфіс Грызьліз») 4:3 Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі («Далас Мэвэрыкс») 1:4 | |||
2011/2012 | Заходняя | Паўночна-заходні | 1-е | 47 | 19 | 71 | Выйгралі ў першым раўндзе («Далас Мэвэрыкс») 4:0 Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Лос-Анджалес Лэйкерз») 4:1 Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі («Сан-Антоніё Спэрз») 4:2 Прайгралі ў фінале («Маямі Гіт») 1:4 | |||
2012/2013 | Заходняя | Паўночна-заходні | 1-е | 60 | 22 | 73 | Выйгралі ў першым раўндзе («Г’юстан Рокітс») 4:2 Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Мэмфіс Грызьліз») 1:4 | |||
2013/2014 | Заходняя | Паўночна-заходні | 1-е | 59 | 23 | 72 | Выйгралі ў першым раўндзе («Мэмфіс Грызьліз») 4:3 Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі («Лос-Анджэлес Кліпэрз») 4:2 Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі («Сан-Антоніё Спэрз») 2:4 | |||
Усяго ў рэгулярным сэзоне | 294 | 182 | 62 | |||||||
Усяго ў сэрыі плэй-оф | 39 | 34 | 53 |
«Сіетл Супэрсонікс» замацаваў 6 нумароў за гульцамі, а таксама ганаровы мікрафон за Бобам Блэкбэрнам, які камэнтаваў большасьць гульняў з 1967 да 1992 году[1].
|
Аклагома-Сіці Тандэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў