Акрам Афіф | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 лістапада 1996[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Сад | |
Нумар | 51 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2020 2016—2017 2017—2018 2018—2020 2020— |
Ойпэн Вільярэал → Спортынг Хіхон (арэнда) → Ойпэн (арэнда) → Аль-Сад (арэнда) Аль-Сад |
25 (8) 0 (0) 9 (0) 15 (1) 29 (29) 90 (70) |
Зборныя | ||
2015— | Катар | 105 (37) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Акрам Афіф (па-арабску: أكرم عفيف; нар. 18 лістапада 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Катару. У пачатку сваёй кар’еры лічыўся адным з самых пэрспэктыўных гульцоў, якія прайшлі праз катарскую падрыхтоўку[3]. У 2019 годзе быў абраны футбалістам году ў Азіі[4]. Акрам Афіф нарадзіўся ў Досе ў сям’і танзанійца емэнскага паходзаньня з племені Яфа і емэнкі.
Футбаліст выхоўваўся ў моладзевых клюбах «Аль-Мархія» і «Аль-Сад». У час падтрыхтоўкі ў акадэміі Эспайр паводле праграмы абмену стажыраваўся ў Гішпаніі, гуляючы ў юнацкіх камандах «Сэвільлі» і «Вільярэалу»[5][6]. У 2013 годзе на адным зь міжнародных спаборніцтваў, выступаючы за юнацкую дружыну «Сэвільлі», Афіф двойчы улучыў мяч у браму супернікаў і зарабіў асыстэнцкі пункт. Цікава, што супернікам у тым матчы была каманда акадэміі Эспайр[7].
У студзені 2015 году футбаліст далучыўся да бэльгійскага «Ойпэна»[8]. Нападнік адзначыўся ў сваім дэбютным матчы супраць «Ээндрахта» 19 студзеня. 24 студзеня ў наступным матчы супраць «Мэхэлена» катарац зрабіў адну з галявых перадач сваёй каманды[9]. 18 сакавіка 2016 году ён учыніў дубль ў хатнім пераможным матчы супраць «Русэлярэ» (4:0).
8 траўня 2016 году было пацьверджана, што Афіф павярнецца да «Вільярэалу», гэтым разам склаўшы сталую ўгоду. Робячы гэта, Афіф стаў першым катарцам у гісторыі Ля Лігі[10]. 4 жніўня на правах арэнды нападнік перайшоў у склад хіхонскага «Спортынгу», які таксама быў прадстаўніком найвышэйшага дывізіёну[11]. Дэбют спартоўца прыпаў на 21 жніўня 2016 году, калі Афіф зьявіўся на полі ў хатнім пераможным матчы супраць басконскага «Атлетыка» (2:1)[12]. Пасьля дзевяці матчаў лігі нападнік павярнуўся ў «Ойпэн». У студзені 2018 году далучыўся да складу «Аль-Саду», правёўшы вельмі пасьпяховы сэзон.
У верасьні 2015 году нападнік быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Катару, якая на той час была ачоленая Даніелем Карэньнё. 3 верасьня 2015 году Афіф здабыў адзін з галоў сваёй каманды ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Бутану, які скончыўся зь лікам 15:0[13]. За часам розыгрышу Кубка Азіі 2019 году Афіф згуляў ключовую ролю, дзякуючы чаму Катар упершыню ў гісторыі здабыў перамогу ў міжнародным турніры[14].
«Аль-Сад»:
Катар: