Акрэдытыў (па-лацінску: accre-ditivus — даверчы):
Авізаваны — акрэдытыў, па якім банк-эмітэнт зьвяртаецца з даручэньнем да іншага банку, каб паведаміць бэнэфіцыяра пра адкрыцьцё акрэдытыва без абавязкаў з боку авізуючага банку.
Проста авізаваны — акрэдытыў, які банк-эмітэнт накіроўвае безпасярэдне бэнэфіцыяру. Такая форма авізаваньня мае пеўныя нязручнасьці: не дае магчымасьці кантраляваць праўдзівасьць акрэдытыва і ўскладняе працэс высьвятленьня плацежаздольнасьці банку-эмітэнта.
Безадклікальны акрэдытыў — форма акрэдытыву, які ня можа быць ануляваны або зьменены банкам да надыходу тэрміну бяз згоды на гэта экспартэра, на карысьць якога ён адкрыты. Ёсьць абавязнасьцю банку, які яго адкрыў, але не стварае адпаведнасьці гэтага банку.
Грашовы — выдаецца банкам свайму кліенту на права атрыманьня поўнай пазначанай у ім суме або асобнымі часткамі ў іншых банках цягам вызначанага часу.
Акрэдытыў з папярэднім авіза — акрэдытыў, за якім банк-эмітэнт зьвяртаецца з даручэньнем да іншага банку (авізуючага), каб папярэдне паведаміць бэнэфіцыяра пра адкрыцьцё акрэдытыва безь якога-кольвек абавязаньня авізуючага банку ці банку-эмітэнта.
Кампэнсацыйны — форма разьлікаў за экспартна-імпартныя апэрацыі, калі выкарыстоўваюцца два акрэдытывы. Першы (асноўны) акрэдытыў на даручэньне іншаземнага пакупніка ягоны банк выстаўляе бэнэфіцыяру-пасярэдніку. Другі — на даручэньне бэнэфіцыяра-пасярэдніка ягоны банк выстаўляе бэнэфіцыяру-пастаўцу тавараў.
Непадзельны — акрэдытыў, якім прадугледжаная аплата сумы паставак тавараў (збольшага экспартных) толькі пасьля завяршэньня пастаўкі ў поўным аб’ёме, прадугледжаным угодаю (кантрактам).
Непакрыты — акрэдытыў, аплату па якім у выпадку часовай адсутнасьці ў платніка сродкаў гарантуе банк-эмітэнт шляхам наданьня банкаўскага крэдыту.
Пераказны — акрэдытыў, які можа быць перададзены для якіх-кольвек разьлікаў іншай асобе (іншаму ўласьніку).
Пакрыты — акрэдытыў, па якім банк перадае ўласныя сродкі платніка, якія знаходзяцца на ягоным рахунку, або нададзены яму крэдыт у распаряджэньне банку-пастаўца.
Абнаўляльны — акрэдытыў, які прызначаецца для шматлікіх пачарговых плацяжоў пры рэгулярных аплатах тавараў стабільнаму ўдзельніку гандлёвай угоды — пастаўцу тавараў, які зьдзяйсьняе пастаўкі тавараў з інтэрвалам, у пэўныя прамежкі часу.
Рэвальвэрны — акрэдытыў, адпаведна якому аплата за адгружаныя тавары праводзіцца пачаргова па факце адгрузкі (аплачваецца толькі пэўная частка партыі рэальна адгружанага тавару ад агульнай сумы паставак, прадугледжаных кантрактам).