Аксютычы | |
польск. Oksiutycze | |
Першыя згадкі: | 1616 |
Мясцовая назва: | Oksiutyčy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 22.98333° у. д.Каардынаты: 52°26′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 22.98333° у. д. |
Аксютычы на мапе Польшчы ![]() ![]() Аксютычы | |
![]() |
Аксю́тычы (па-польску: Oksiutycze, па-падляску: Oksiútyčy) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 658.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марты і Магдаліны ў Грабарцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Вёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Альховічы, Гамоты, Паўлавічы і Станковічы)[2]. У міжваенны пэрыяд Аксютычы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 76 жыхароў (70 праваслаўных беларусаў і 6 габрэяў)[3].