Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны — дакумэнт, які быў прыняты пазачарговай сэсіяй Вярхоўнага Савету УССР 24 жніўня 1991 году, якім абвешчана незалежнасьць Украіны і стварэньне самастойнай украінскай дзяржавы — Украіны. Тым самым быў пакладзены канец юрыдычнаму існаваньню Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Разам з гэтым Актам 24 жніўня 1991 году таксама былі прынятыя Пастанова Вярхоўнага Савета УССР «Аб абвяшчэньні незалежнасьці Украіны»[1] і Пастанова Вярхоўнай Рады Ўкраіны «Аб вайсковых фармаваньнях ва Ўкраіне»[2].
А К Т АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЎКРАІНЫ
Аб абвяшчэньні незалежнасьці Ўкраіны
Зыходзячы з сьмяротнай небясьпекі, якая навісла над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 году,
— працягваючы тысячагадовую традыцыю стварэньня дзяржавы ва Ўкраіне.
— зыходзячы з права на самавызначэньне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакумэнтамі,
— ажыцьцяўляючы Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны, Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае
н е з а л е ж н а с ь ц ь У к р а і н ы і стварэньне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ.
Тэрыторыя Украіны зьяўляецца непадзельнай і недатыкальнай.
З гэтага часу на тэрыторыі Ўкраіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Ўкраіны.
Гэты акт уступае ў сілу з моманту яго адабрэньня.
ВЯРХОЎНАЯ РАДА Ўкраіны
24 жніўня 1991 году
П А С Т А Н О В А ВЯРХОЎНАЙ РАДЫ ЎКРАІНСКАЙ ССР
Аб абвяшчэньні незалежнасьці Ўкраіны (Ведамасьці Вярхоўнай Рады (ВВР) 1991 Г., N 38, ст. 502)
Вярхоўная Рада Ўкраінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі . п а с т а н а ў л я е:
Абвясьціць 24 жніўня 1991 году Ўкраіну незалежнай дэмакратычнай дзяржавай.
З моманту абвяшчэньня незалежнасьці дзейнымі на тэрыторыі Ўкраіны зьяўляюцца толькі яе Канстытуцыя, законы, пастановы Ураду і іншыя акты заканадаўства рэспублікі.
1 сьнежня 1991 году правесьці рэспубліканскі рэфэрэндум у пацьверджаньне акту абвяшчэньня незалежнасьці.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР Л. КРАЎЧУК м. Кіеў, 24 жніўня 1991 года
N 1427-XII
П А С Т А Н О В А ВЯРХОЎНАЙ РАДЫ ЎКРАІНЫ
Аб ваенных фармаваньнях на Украіне (Ведамасьці Вярхоўнай Рады Ўкраіны (ВВР), 1991 Г., N 38, ст. 506)
Вярхоўная Рада Ўкраіны (ВР) п а с т а н а ў л я е:
1. Падпарадкаваць усе вайсковыя фармаваньні, дыслякаваныя на тэрыторыі рэспублікі, Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
2. Утварыць Міністэрства абароны Ўкраіны.
3. Ураду Ўкраіны прыступіць да стварэньня Ўзброеных Сілаў Украіны, рэспубліканскай гвардыі і падразьдзяленьні аховы Вярхоўнага Рады, Кабінэту Міністраў і Нацыянальнага банку Ўкраіны.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Л.КРАЎЧУК
м. Кіеў, 24 жніўня 1991 году
N 1431-XII