Алапаеўск

Герб горада

Алапаеўск (па-расейску: Алапаевск) — горад (з 1781) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Алапаеўскага раёна Сьвярдлоўскай вобласьці. Насельніцтва 43,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1639 годзе.

Разьмешчаны на ўсходнім схіле Сярэдняга Ўрала, на рацэ Нейва (басэйн Обі), пры ўпадзеньні ў яе ракі Алапаіха, у цэнтры Сьвярдлоўскай вобласьці, за 180 км на паўднёвы ўсход ад Екацерынбурга, за 1847 км ад Масквы.