Алег Нікіфарэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 180 см[3] | |
Вага | 76 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 | Дынама Берасьце | 3 (0) |
2020 | → Рух Берасьце | 16 (5) |
2021—2022 | Рух Берасьце | 15 (1) |
2022 | → Іслач | 13 (3) |
2022 | Іслач | 14 (2) |
2023 | Дынама Менск | 12 (2) |
2024— | БАТЭ | 15 (3) |
Зборныя | ||
2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2021—2022 | Беларусь (да 21) | 12 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алег Нікіфарэнка (нарадзіўся 17 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2015 годзе далучыўся да Акадэміі АБФФ, якая функцыянавала на грунце менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрву (РДВАР). У чэрвені 2018 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У сэзоне 2019 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, у складзе якіх дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 траўня 2019 году, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы супраць гарадзенскага «Нёманам» (6:1).
У сакавіку 2020 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасьля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену, а пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе. У студзені 2021 году перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сэзоне 2021 году перадусім выходзіў на замену. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскім клюбам, а ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 году падпісаў паўнавартасны кантракт з клюбам зь Менскага раёну[7].
У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў футбалістам менскага «Дынама»[9]. У сталічным клюбе пераважна выходзіў на замену, зь лета 2023 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[10] і перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11].
У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).
БАТЭ — цяперашні склад
|
---|
3 Хадаркевіч · 4 Мартынаў · 6 Сыдыбэ · 9 Ануфрыеў · 10 Нікіфарэнка · 13 Алексіевіч · 14 Жымо · 15 Пашэвіч · 18 Шведчыкаў · 19 Аміртаеў · 22 Гіцалеў · 23 Ігнацьеў · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 28 Чарнавок · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 55 Афі · 62 Джыкія · 68 Жульпа · 80 Мірскі · 84 Восіпаў · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Мігаль |