Алег Сянцоў | |
Олег Геннадійович Сенцов | |
Дата нараджэньня | 13 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Сімфэропаль, УССР, СССР |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | літаратура[1], кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1], кінавытворчасьць[d][1] і цывільная актыўнасьць[d][1] |
Узнагароды | ордэн «За мужнасьць» |
IMDb | ID nm4883553 |
Але́г Гена́дзьевіч Сянцо́ў (13 ліпеня 1976, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — украінскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік. Стаў знакамітым у 2012 годзе пасьля выхаду дэбютнага фільму «Гамэр», зь якім ён ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафэстывалях. Генэральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема»[2].
11 траўня 2014 году ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімфэропалі супраць далучэньня Крыма да Расеі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэньні ў тэрарызьме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Празь нейкі час Сянцова перавезьлі ў Маскву, у сьледчы ізалятар ў Ляфортава[3].
Сутнасьць абвінавачваньняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, высунутых ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офісу «Адзінай Расеі» (які зьмяніў шыльду мясцовага офісу Партыі рэгіёнаў) у Сімфэропалі. Акрамя таго, ФСБ сьцьвярджае, што Сянцоў з паплечнікамі плянавалі падарваць помнік Леніну[4].
25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму[5]. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, спробы набыцьця выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.
Беларускі рэжысэр, драматург, сцэнарыст, прадусар Андрэй Курэйчык заявіў, што такі суровы прысуд Сянцову для сусьветнай артыстычнай грамадзкасьці будзе шокам[6].
Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужнасьць».
25 кастрычніка 2018 году было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў ляўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[7][8].
Вызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай[9]
У лютым 2022 года падчас Расейскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе Сянцоў ўступіў ў тэрабарону Украіны.[10]