Алейныя фарбы

Мастацкія алейныя фарбы ў тубах

Але́йныя фа́рбы — суспэнзыі неарганічных пігмэнтаў і напаўняльнікаў у пакостах.

Пігмэнты — двухаксыд тытану, вохра, жалезны сурык, аксыд хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, лушчак і інш. Для хуткага высыханьня ў алейныя фарбы дадаюць сыкатывы, для лепшага дыспэргаваньня — паверхнева-актыўныя рэчывы.

Вырабляюцца густацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстаньня (вадкія). Пры высыханьні, абумоўленым акісьляльнай палімэрызацыяй расьлінных алеяў пакосту, утвараецца атмасфэраўстойлівая плёнка, якая мае невысокую цьвёрдасць, набракае ў вадзе і разбураецца ў лугах. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, алейным жывапісе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алейныя фарбысховішча мультымэдыйных матэрыялаў