Алекс Дуйшабаеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1992 (32 гады) | |
Рост | 187 см | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Індустрыя | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2009—2010 | Сьюдад-Рэаль[d] | |
2010—2012 | Лягроньнё | |
2012—2013 | Арагон Сарагоса[d] | |
2013—2017 | Вардар Скоп’е | |
2017— | Індустрыя | |
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія |
Алекс Дуйшабаеў (па-гішпанску: Alex Dujshebaev; нар. 17 сьнежня 1992 году) — гішпанскі гандбаліст польскага клюбу «Індустрыя» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца. Сын выбітанага савецкага гандбаліста Таланта Дуйшабаева.
Дуйшабаеў пачынаў у моладзевым складзе клюбу «Сьюдад-Рэаль». Упершыню дэбютаваў у матчы асноўнай дружыны клюбу ў сэзоне 2009—2010 гадоў. На той час гэтую каманду трэнаваў ягоны бацька Талант Дуйшабаеў. Па заканчэньні сэзону ён пакінуў з клюбу і далучыўся да «Лягроньнё». У 2012 годзе гуляў за «Арагон» з найвышэйшай лігі чэмпіянату Гішпаніі. У чэрвені 2013 году склаў дамову з мадрыдзкім «Атлетыка», але каманда неўзабаве была ліквідаваная празь фінансавыя цяжкасьці. У выніку гішпанец далучыўся да паўночнамакедонскага «Вардару»[1]. З сэзону 2017—2018 гадоў гуляе за польскі клюб «Вівэ»[2].