Александрыйскі абрад афіцыйна завецца літургіяй сьвятога Марка (апошні лічыцца першым біскупам Александрыі). Сучасны варыянт абраду спалучае ў сабе элемэнты літургіі сьвятога Васіля Вялікага, уласна літургіі сьвятога Марка, літургіі сьвятога Кірыла Ерузалемскага і літургіі сьвятога Рыгора Багаслова. Ужываецца ў асобных каталіцкіх і старажытных усходніх цэрквах.