Александрыйскі кодэкс

Першы ліст Яна

Александры́йскі ко́дэкс (па-лацінску: Codex Alexandrinus, A або 02 (Gregory—Aland)) — рукапіс Новага і Старога Запаветаў пачатку V стагодзьдзя[1], напісаны на старажытнагрэцкай мове (дыялект кайнэ). Адзін з найстаражытнейшых унцыальных грэцкіх рукапісаў Бібліі.

Створаны ў Эгіпце, складаўся з 820 пэргамэнтных аркушаў, зь якіх захаваліся 773. Памеры аркушаў 32 × 26 см, тэкст напісаны ў два слупкі ў 49—52 радкі.

У 1098 року кодэкс перайшоў ва ўласнасьць александрыйскага патрыярха, адкуль і паходзіць ягоны назоў. У 1621 трапіў у Канстантынопаль, а ў 1627 грэцкі патрыярх Кірыл Люкарыс падараваў яго ангельскаму каралю Карлу I. З тае пары ён захоўваецца ў Брытанскім музэі (MS Royal 1. D. V—VIII) у Лёндане[1].

  1. ^ а б Kurt und Barbara Aland. Der Text des Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik, Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, S. 118. ISBN 3-438-06011-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]