Аленьчыкавыя | |
Tragulus kanchil | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
Падатрад | Жуйкавыя (Ruminantia) |
Сямейства | Аленьчыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tragulidae H. Milne-Edwards, 1864 | |
Аленьчыкавыя (Tragulidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 3 сучасныя роды і 10 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Паўднёва-Ўсходнюю Азію і Афрыку. Самыя раньнія аленьчыкавыя вядомыя зь позьняга эацэна Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Яны былі шырока распаўсюджаныя і пасьпяховыя да міяцэна[1][2].
Гэта маленькія жывёлы, 2,3–4,6 кг. Іх поўсьць мае адценьне карычневага зьверху і белага зьнізу. На целе могуць быць белыя плямы і палосы. Іх цела выглядае кароткім і кампактным, а ногі — худымі. У іх адсутнічаюць залозы, агульныя для многіх прадстаўнікоў іх атрада. Рогі таксама адсутнічаюць. Іклы буйныя і выгнутыя ў самцоў, меншыя ў самак. Зубная формула: 0/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 34. Страўнік 3-камерны[1][2].
Гэта звычайна адзіночныя і начныя жывёлы, якія жывуць у густой расьліннасьці на лясной падсьцілцы. Яны ў першую чаргу траваедныя (ядуць травы, лісьце, садавіну), але ядуць і бесхрыбетных, дробных сысуноў, а часам харчуюцца і падлай[1][2].
Аленьчыкавыя (Tragulidae)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |