Алешандрэ Пату | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 верасьня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2013 2013—2016 2014—2015 2016 2016—2017 2017—2019 2019—2020 2021—2023 2023 |
Інтэрнасьёнал Мілян Карынтыянс → Сан-Паўлу (арэнда) → Чэлсі (арэнда) Вільярэал Цяньцзінь Цюаньцзянь Сан-Паўлу Арланда Сіці Сан-Паўлу |
9 (5) 117 (51) 30 (10) 62 (19) 2 (1) 14 (2) 47 (30) 20 (5) 27 (3) 9 (2) |
Зборныя | ||
2008—2013 | Бразылія | 27 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алешандрэ Радрыгес да Сылва (па-партугальску: Alexandre Rodrigues da Silva; нарадзіўся 2 верасьня 1989 году, Пату-Бранку, Бразылія) — бразыльскі нападнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выхаванец школы бразыльскага «Інтэрнасьёналу». У жніўні 2007 году італьянскі «Мілян» абвесьціў аб куплі ў «Інтэрнасьёналу» Пату за 22 мільёны эўра.
У 2006 годзе Алешандрэ стаў чэмпіёнам Бразыліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасьля таго як «Інтэрнасьёнал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібэртадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідэры, клюб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла зьвярнуць увагу галоўнага трэнэра Абэля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амэрыкі — Алешандрэ Пату й Луіса Адрыяну.
Гэтыя двое гульцоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сэзону. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразыліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмэйрасу». «Інтэрнасьёнал» разграміў суперніка зь лікам 4:1, а Пату зрабіў тры дзейсныя перадачы й забіў сам адзін гол.
2 жніўня 2007 году «Мілян» абвесьціў аб куплі Алешандрэ. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клюбам з Порту-Алегры, то бок 22 мільёны эўра.
Першую частку новага сэзону ў «Міляне» Пату вымушаны быў правесьці па-за гульнёй. Аднак малады бразылец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клюбу. 13 студзеня 2008 году ў складзе «Міляну» Алешандрэ правёў свой першы матч і забіў адзін гол.
Перйшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 году, Алешандрэ абышоўся бразыльскаму гранду ў 15 млн эўра.
26 сакавіка 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швэцыі.
«Інтэрнасьёнал»:
«Мілян»:
«Карынтыянс»:
«Арланда Сіці»:
«Сан-Паўлу»:
Бразылія: