Алеінавая кісьля | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | C₁₈H₃₄O₂[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 4,7E−25 кг[1] |
Дынамічная вязкасьць | 25,6 millipascal second |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 17 ± 1 °C і 13,4 °C[2] |
Тэмпэратура кіпеньня | 360 °C[3] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 112-80-1 |
PubChem | 445639 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 204-007-1 |
SMILES | |
InChI | |
RTECS | RG2275000 |
ChEBI | 16196 |
ChemSpider | 393217 |
Алеінавая кісьля ў Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Алеі́навая кісьля — аднаасноўная ненасычаная карбонавая кісьля, СН3(СН2)7СН=СН(СН2)7СООН.
Малярная маса 282,46. Бясколерная вязкая вадкасьць, тэмпэратура кіпеньня 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльнасьць 0,89—1,0 кг/м, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арганічных рашчыньніках.
Уваходзіць у склад алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85%, у міндальным — 75%[4]. У арганізьме можа сынтэзавацца са стэарынавай кісьляй[4]. У вышэйшых расьлін з алеінавай кіслаты ўтвараюцца лінолевая і ліналенавая кісьлі[4].
Этэры алеінавай кісьлі выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці алейных фарбаў, касмэтычных прэпаратаў, флатарэагентаў, плястыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы этэр алеінавай кісьлі (лінэтол) — лекавы сродак для зьніжэньня халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.